Суббота, 18.05.2024, 15:11
| RSS
Главная
Меню сайта
Разделы новостей
Новости Liberal Generation [0]
Мировые новости [45]
Новости Беларуси [10]
Программы и семинары [4]
Наш опрос
Знаете ли Вы, что такое либерализм
Всего ответов: 49
Форма входа
Календарь новостей
«  Сентябрь 2007  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Поиск
Друзья сайта
    The European Liberal Youth - LYMEC Support Initiative for Liberty and Democracy European Youth Parliament - Belarus Гражданский Форум Асамблея НДА Support Amnesty International Зарядись Свободой Alliance of Liberals and Democrats for Europe Адукацыя ў Эўропе - Адукацыйны партал Молода Пора Б-12.Фан-клюб зборонай Беларус? па футболу
Статистика
Liberal Generation
Главная » 2007 » Сентябрь » 17 » Еўрапейскі Марш
Еўрапейскі Марш
22:32

 Еўрапейскі Марш "За свабоду!" пройдзе ў сталіцы Рэспублікі Беларусь Менску 14 кастрычніка 2007 года. Ідэя правядзення Марша нарадзілася ў беларускай грамадзянскай супольнасці як рэакцыя на зварот Еўразвяза да ўрада і народа Беларусі “Што Еўрапейскі Звяз можа даць Беларусі”. У нашай краіне гэты дакумент вядомы як "12 прапаноў Еўразвяза".
Мэтай Еўрапейскага Марша з'яўляецца дэманстрацыя еўрапейскага выбару беларускага народа.
Ініцыятыва грамадзянскай супольнасці па правядзенні Еўрапейскага Марша атрымала шырокую падтрымку вядучых палітычных дэмакратычных партый, грамадска-палітычных рухаў, няўрадавых і моладзевых дэмакратычных арганізацый, грамадзянскіх кампаній, дзеячаў культуры.
Пакуль урад Беларусі не адказвае па сутнасці на прапановы ЕЗ. Хоць вынікі апошніх сацыялагічных апытанняў, праведзеных як незалежнымі, так і дзяржаўнымі сацыялагічнымі службамі, сведчаць пра тое, што большасць беларусаў пазітыўна ставицца да наладжвання стасункаў з Еўропай, падтрымлівае еўрапейскі вектар развіцця краіны.
Увесну гэтага года апазіцыя прапанавала ўладам пачаць унутрыбеларускі дыялог для спынення супрацьстаяння ў грамадстве, дасягнення кансенсусу наконт далейшага шляху развіцця краіны. Улады адказалі маўчаннем. Цяпер, у якасці практычнага кроку па пачатку дыялогу, уладам прапанавана падтрымаць правядзенне Еўрапейскага Марша і прыняць у ім непасрэдны ўдзел. Аргкамітэт Еўрапейскага Марша сфармаваў спецыяльную групу для перамоваў з уладамі. У яе ўвайшлі аўтарытэтныя палітычныя і грамадскія дзеячы.
Менавіта дзейсны дыялог улады і апазіцыі павінен папярэднічаць дыялогу Беларусі з Еўразвязам, пра які апошнім часам гавораць беларускія ўлады. Прадстаўнікі беларускага ўрада заявілі пра важнасць паляпшэння стасункаў з Еўразвязам, гатоўнасць да партнёрства ў эканамічнай і энергетычнай сферах. Аднак, пры гэтым у Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі супраць апазіцыі і іншадумцаў.
Сёння беларусам, як ніколі патрэбная салідарнасць еўрапейцаў. Напярэдадні Еўрапейскага Марша беларускія моладзевыя аб'яднанні звярнуліся да маладых грамадзян Еўропы з заклікам правесці 14 кастрычніка ў сваіх краінах акцыі Салідарнасці з Беларуссю. Лідэры палітычных партый і грамадскіх арганізацый накіравалі запрашэнні ўзяць удзел у Еўрапейскім Маршы сваім партнёрам у Еўропе, сярод якіх вядомыя еўрапейскія палітыкі, дэпутаты Еўрапарламента, выбітныя грамадскія і культурныя дзеячы.
Еўрапейскі Марш "За свабоду" – шлях да дыялогу і грамадзянскай згоды ў Беларусі. Гэта шанец для дэмакратычнага абнаўлення і эканамічнага росквіту.
Жыве Беларусь!


Категория: Новости Беларуси | Просмотров: 684 | Добавил: li-gen | Рейтинг: 0.0/0 |
Copyright MyCorp © 2024